У парламенце Літвы зарэгістраваная папраўка, у адпаведнасці з якой, заробкі работнікам плацілі б 4 разы на месяц, г.зн. кожны тыдзень, піша Delfi.lt

Згодна з Працоўным кодэксам, заробак у Літве плацяць два разы на месяц — аванс і заробак. Па жаданні работніка зарплату могуць плаціць раз у месяц.

«Многія людзі жывуць ад заробку да заробку. У апошні час іх становіцца ўсё больш, мы бачым, як хутка павялічваецца сацыяльная раз'яднанасць і галеча. Людзі жывуць ад авансу да зарплаты, ад заробку да авансу і так зноў цягнецца да заробку. …Чаму б не скарыстацца практыкай некаторых краін, дзе зарплату плацяць кожны тыдзень? Чаму не даць жыхарам магчымасць часцей атрымліваць зарплату? Калі ёсць магчымасць атрымліваць зарплату не 2, а 1 раз у месяц, трэба было б даць магчымасць атрымліваць заробак часцей, напрыклад, кожны тыдзень», — сказаў дэпутат Рэмігіюс Жэмайтайціс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0