fcbate.by

fcbate.by

Самы тытулаваны беларускі футбаліст часоў суверэнітэту Аляксандр Глеб вярнуўся ў родны клуб. Сёння ён заключыў кантракт з БАТЭ, паведамляе сайт клуб.

Глеб, якому сёлета споўніцца 37 год, гуляў за БАТЭ ў 1999-2000, 2012—13, 2015 і 2016 гадах.

У свой час ён выступаў за «Штутгарт» (2000-05, 2009-10), «Арсенал» (2005-08), «Барселону» (2008-09), двойчы за расійскія «Крылы Саветаў» (2012, 2017) і «Генчлербірлігі» (2015, 2016), пагуляў у «Бірмірнгеме», «Вольфсбургу», «Каньяспоры».

Вясну 2017 г. Глеб правёў у «Крылах», і з таго часу не гуляў. У пачатку сакавіка адправіўся ў казахстанскі «Кайрат», але справа да заключэння кантракту не дайшла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0