Арганізатары «Свята незалежнасці», якое адбудзецца 25 сакавіка ля Опернага тэатра, абвесцілі канчатковую праграму мерапрыемства.
Сярод іншага таксама былі названыя імёны вядучых імпрэзы.
Урачыстую частку з зачытваннем Трэцяй устаўной граматы БНР, з вітальнымі выступамі запрошаных гасцей правядуць народная артыстка Беларусі, тэлевізійны дыктар Зінаіда Бандарэнка, а таксама паэт, шоумэн, вядучы, тамада Усевалад Сцебурака.
Зінаіда Бандарэнка. Фота Svaboda.org.
Усевалад Сцебурака. Фота з сацсетак.
Вядучымі музычнай часткі стануць акцёры «Свабоднага тэатра»: драматург, рэжысёр, спявачка Юлія Шаўчук і супрацоўнік «Арт-Сядзібы» Аляксей Сапрыкін.
Юлія Шаўчук і Аляксей Сапрыкін. Фота facebook.com.
«Свята Незалежнасці» будзе праходзіць ад 13 да 19 гадзіны ў нядзелю 25 сакавіка.