Падобныя «крыптамайнерскія» скрыпты-вірусы ў кодах розных праграм становяцца ўсё больш дасканалымі, і заўважыць іх для звычайнага карыстальніка ўсё складаней. Яны здабываюць крыптавалюту, выкарыстоўваючы вылічальныя магутнасці заражаных кап'ютараў, тым самым моцна запавольваючы іх працу і спажываючы дадатковую электраэнергію.
За 2017 год таксама на 600% вырасла і колькасць заражаных мабільных прыладаў, паведамляецца ў справаздачы. Каб ваш камп'ютар не стаў для кагосьці інструментам здабычы крыптагрошай, усталёўвайце праграмы і дадаткі толькі з правераных крыніц (афіцыйных крамаў дадаткаў, афіцыйных сайтаў толькі аўтарытэтных распрацоўшчыкаў). Хаця, часам і туды трапляе неправераны софт.
Чытайце таксама: У AppStore заўважылі праграму, якая майніць крыптавалюту з дапамогай камп'ютара карыстальніка





