Сёння на месцы былога міні-кафэ «Хутка смачна» на перакрыжаванні Якуба Коласа і Сурганава адкрылася шаўрмічная. Увесь дзень тут бясплатна раздаюць шаўрму. Чарга па яе стаіць з самай раніцы.
koko.by
Доўгі час у павільёне на Якуба Коласа працавала міні-кафэ «Хутка смачна». Цяпер гэта месца арандуе дырэктар шаўрмічнай Мухамед. Ён распавядае, што сёння яны адкрыліся і таму ўвесь дзень частуюць гасцей маленькай шаўрмой, якая звычайна каштуе 4 рублі.
У телеграм-канале koko.by з'явілася фота з чаргой. Мухамед кажа, што людзі пачалі прыходзіць з 9 раніцы.
- Мы ўжо не паспяваем спраўляцца з усімі замовамі. Людзей шмат. Таму будзем працаваць да 9-й вечара і зачыняцца.
Пры гэтым шаўрмічная працуе па графіку з 8 раніцы да 4 раніцы.
Мухамед кажа, што нягледзячы на тое што работнікі не паспяваюць спраўляцца з заказамі, у новай кропцы на месцы «Хутка смачна» на Нямізе таксама будуць раздаваць бясплатную шаўрму ў першы дзень працы. Праўда, дата адкрыцця наступнага абноўленага міні-кафэ яшчэ невядомая.





