Дорсі сказаў, што крыптавалюта па-ранейшаму з'яўляецца «павольнай і дарагой», але гэтая праблема мае знікнуць па меры папулярызацыі электронных грошай.

«Свет абавязкова прыйдзе да з'яўлення адзінай валюты, у тым ліку і ў інтэрнэце. Асабіста я веру, што гэтай адзінай валютай стане біткойн», — сказаў Дорсі.

Ён таксама адзначыў, што даступнасці біткойна спрыяе з'яўленне новых блокчэйн-тэхналогій (відаць, меліся на ўвазе распрацоўшчыкі адкрытага блокчэйн-пратаколу Lightning Labs, у які Дорсі нядаўна інвеставаў).

Заснаваны ім плацёжны сэрвіс Square заявіў аб пачатку падтрымкі транзакцый з біткойным у лістападзе 2017-га. Першую спробу ўкаранення аперацый з крыптавалютай у кампаніі ажыццявілі яшчэ ў 2014 годзе, але, на думку Дорсі, яна аказалася няўдалай праз няправільны тэхнічны падыход і з'яўленне ў свет не ў свой час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?