У сеціве з’явіўся скрыншот дакумента за подпісам начальніка сталічнага МНС Сяргея Салановіча.
У тэлефанаграмме паведамляецца, што Дзень Волі — не афіцыйнае свята, таму, каб «пазбегнуць правакацый і не дапусціць антыдзяржаўнай рыторыкі», кіраўнікоў падраздзяленняў МНС просяць правесці гутаркі з падначаленымі, каб тыя не прымалі ўдзел у мерапрыемстве.
Ці сапраўдная гэтая тэлефанаграмма, пакуль невядома. У прыёмнай Салановіча паведамілі, што ён наўрад ці будзе штосьці каментаваць і параілі звярнуцца да прэс-сакратара. Але прэс-сакратарка мінскага ўпраўлення МНС Вольга Мельчанка так і не зняла слухаўку.





