Зламыснік, які захапіў закладнікаў у супермаркеце ў французскім населеным пункце Трэб, забіты.
Французскае тэлебачанне паведамляе пра двух загінулых і двух параненых, таксама паступала інфармацыя аб адным параненым паліцэйскім.
Раней паведамлялася, што ў супермаркеце на поўдні Францыі адбылася страляніна, невядомы захапіў закладнікаў.
У МУС Францыі заявілі, што праходзіць паліцэйская аперацыя, гаворка ідзе пра тэракт.
Па дадзеных французскіх СМІ, перад нападам на супермаркет узброены мужчына з аўтамабіля адкрыў огнонь па паліцэйскіх у Каркасоне, параніўшы аднаго праваахоўніка. Потым зламыснік уварваўся ў супермаркет, у якім захапіў закладнікаў.
Зламыснік ўжо абвясціў аб сваёй датычнасьці да тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».





