Суд Маскоўскага раёна Брэста сёння абвясціў прыгавор у дачыненні да расіяніна, які перавозіў праз мяжу галюцынагенныя грыбы, паведамляе БелТА.

Дырэктар смаленскага спартыўнага клуба ў сярэдзіне снежня мінулага года перасякаў беларуска-польскую мяжу ў пункце пропуску «Варшаўскі мост». Падчас мытнага кантролю ў яго было знойдзена і канфіскавана падазронае рэчыва расліннага паходжання. Экспэртыза паказала, што мужчына вёз фрагменты пладовых цел грыбоў, якія змяшчаюць з складзе асабліва небяспечнае рэчыва псілацын.

У адносінах да расіяніна была заведзеная крымінальная справа па ч.1 арт.328 (незаконны абарот псіхатропных рэчываў) і ч.2 ст.328-1 (незаконнае перамяшчэнне псіхатропаў праз мяжу ЕАЭС, у буйным памеры) КК.

Суд Маскоўскага раёна Брэста прызнаў мужчыну вінаватым. Яго асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0