Кіраўнік «Белай Русі» Генадзь Давыдзька мяркуе, што мара аб незалежнасці Беларусі спраўдзілася дзякуючы Аляксандру Лукашэнку. Пра гэта ён заявіў у эфіры праграмы «Клуб рэдактараў» на «Беларусь 1».
«Вось скажыце, ці маю я рацыю? Сто гадоў мары. Мары пра незалежнасць краіны. Мара здзейснілася. Наша краіна незалежная, суверэнная. Дзякуючы чаму? Тым летуценнікам? Ну, яны дэкларавалі. Дзякуючы сучаснай уладзе, дзякуючы Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку.
Дык што ж вы, святкуючы стагоддзе мары, не неслі партрэты прэзідэнта? Які рэальна, абапіраючыся на значна большую частку народа, гэтую незалежнасць заваяваў і працуе.
Вось які парадокс, што ляжыць на паверхні, але яго ніхто не хоча заўважаць.
Беларусь здабыла незалежнасць у 1991 годзе. Аляксандр Лукашэнка стаў кіраўніком краіны ў 1994 годзе.





