Кіроўца Audi A6 насмерць збіў жанчыну, якая пераходзіла праезную частку. Яна была ў цёмнай вопратцы, а месца пераходу не было асветлена. Пра гэта паведаміла прэс-служба УДАІ УУС Мінаблвыканкама.
Інцыдэнт адбыўся 30 сакавіка, каля 20.40. Аўтамабіль Audi A6 рухаўся па аўтадарозе Брэст — Мінск. За рулём быў 26-гадовы жыхар Брэсцкай вобласці.
На 259-м кіламетры дарогі паблізу вёскі Астроўкі Нясвіжскага раёна пад колы машыны трапіла 69-гадовая мясцовая жыхарка, якая пераходзіла праезную частку справа налева. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы.
Па факце ДТЗ распачата крымінальная справа, праводзіцца праверка.





