«Крумкачы», выключаныя з вышэйшай лігі, падалі заяўку на выступ у другой лізе. Фактычна гэта новая юрыдычная асоба, новы клуб, зарэгістраваны як «НФК «Крумкачы». Дзяніс Шунто, выглядае, да новага клуба адносін не мае.
Адзін з заснавальнікаў новай каманды піяніст Юрый Бліноў расказаў Tribuna.com, як расшыфроўваецца абрэвіятура у назве каманды.
— Уключыць гэтую абрэвіятуру ў назву было агульным рашэннем. І мы яе нават афіцыйна не расшыфроўвалі. НФК — нас так і зарэгістравалі. Кожны можа пад літарай «Н» разумець тое, што яму больш падабаецца: наш, новы, народны, няскораны… Што заўгодна. Трактаваць можна па-рознаму. Асабіста мне больш па душы вызначэнне «наш футбольны клуб». Думаю, яно дакладней адлюстроўвае сутнасць каманды, — распавёў Бліноў.





