Фота Сяргея Гудзіліна
Рыма-каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты адзначаць 1 красавіка Вялікдзень — свята ў памяць пра ўваскрасенне Хрыста. Святочныя службы праходзяць вечарам 31 сакавіка ў касцёлах і цэрквах ва ўсім свеце і Беларусі. Удзень асвячаліся велікодныя стравы.
Праваслаўныя адзначаць Вялікдзень 8 красавіка, а 1 красавіка ў іх — Вербніца.
На Вялікдзень людзі вітаюцца адзін з адным, кажучы: «Хрыстос уваскрос!». І адказваюць: «Сапраўды ўваскрос!»
Не забудзьцеся павіншаваць знаёмых і сяброў са святам.





