У гульні «Гомеля» і «Слуцка», што прайшла ў Бабруйску на стадыёне імя Пракапенкі, нічога асаблівага не адбылося. Каманды завяршылі матчы безгалявой нічыёй. Самы цікавы эпізод не звязаны з самой гульнёй. На 16-й хвіліне сустрэчы на поле выбег фанат адной з каманд. Сцюардаў, мяркуючы па ўсім, на стадыёне не было. І за фанам на поле кінуліся міліцыянты. Спрацавалі яны, вядома, аператыўна, але вельмі жорстка.

Але хлопец, падняўшыся, паводзіў сябе вельмі ўпэўнена. Калі яго адводзілі з поля, ён некалькі разоў крыкнуў «A.C.A.B.», абрэвіятура якая часта выкарыстоўваецца ў фанацкім асяроддзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?