Міністр спорту Сяргей Кавальчук расказаў у эфіры АНТ, як бавіць свой вольны час.
фота Радыё Свабода
«На заняткі спортам у аўторак і чацвер, а таксама раз на тыдзень на лыжы часу хапае.
Пазаўчора я бегаў свае 10—15 кіламетраў. Учора ўвечары на більярд схадзіў. Мы рыхтуемся да чарговага турніра. Калі не займацца, то навыкі патрошкі губляюцца», — патлумачыў Кавальчук.
Міністр спорту Сяргей Кавальчук раней адказваў за бяспеку Аляксандра Лукашэнкі. Ягонае галоўнае захапленне — більярд.





