Прарасійскія сайты паведамілі пра з'яўленне ў Чарнігаве некалькіх антыбеларускіх надпісаў. Сітуацыя нагадвае аналагічную на памежжы Украіны з Венгрыяй.
Нагадаем, што падпал венгерскіх культурніцкіх устаноў у Закарпацці ажыццявілі грамадзяне Польшчы з прарасійскага праварадыкальнага таварыства «Фаланга», што ўехалі ва Украіну праз тэрыторыю Славаччыны.
З'яўленне антыбеларускіх надпісаў на ўкраінска-беларускім памежжы таксама можа быць інспіраванае трэцім бокам з мэтай проціпаставіць украінцаў беларусам.





