pixabay.com

pixabay.com

Сённяшнія падлеткі кажуць, што яны любяць свае тэлефоны з доступам да інтэрнэту больш за жывых людзей. Пра эпідэмію адзіноты ў моры лайкаў нагадвае Польскае Радыё са спасылкай на «Dziennik Gazeta Prawna». Падлеткі праводзяць усё больш часу са сваім смартфонам, а ўсё менш -— з равеснікамі. Даследаванні былі праведзеныя ў ЗША, але гэтае правіла датычыць таксама моладзі розных краін. Сярод амэрыканскіх трынаццацігадовых дзяцей, якія інтэнсіўна карыстаюцца сецівам, узровень адзіноты і дэпрэсіўнасці на 27% вышэйшы, як у іх равесьнікаў, якія менш часу праводзяць у сацсетках.

Чаму перад уваходам у дарослае жыцьцё людзі столькі часу прысвячаюць сеціву, якое іх знішчае? Людзі вераць, што іх знаёмствы ў сеціве ствараюць сістэму бяспекі, падтрымкі й аховы ад адзіноты. Толькі пазней яны адкрываюць, што сетка сувязяў насамрэч абмяжоўваецца да сям’і, некалькіх сяброў і жменькі знаёмых. Назіраючы за жыццём некалькіх соцень знаёмых на фэйсбуку, чалавек не мае часу, каб дбаць пра рэальныя знаёмствы, а толькі такія сябры могуць нам аказаць сапраўдную падтрымку.

Парадаксальна, у выніку распаўсюду сацсетак на нашых вачах расьце першае пакаленьне, якое ніколі ня вызваліцца ад адзіноты. А гэты стан прыносіць чалавеку пакуты, паколькі ніколі ня быў для людзей натуральным.

Адзінота знішчае не толькі міжчалавечыя сувязі ды эмоцыі, яна таксама знішчае людзей у фізычным плане. Адзінота пагаршае здароўе ў такой жа ступені, як атлусценне ці выпальванне 15 цыгарэт на дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0