Фота Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.
Прычэп фуры згарэў на трасе М-1 у Барысаўскім раёне, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Настасся Швайбовіч.
Паведамленне пра ўзгаранне фуры паступіла сёння а 12:11. «Полымем знішчаны прычэп. Цягач агнём зачэплены не быў. Пацярпелых няма», — праінфармавала Анастасія Швайбовіч.





