Аб гэтым заявіў сёння дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота на прэс-канферэнцыі да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

«Дата Вышэйшага дзяржсавета пакуль не вызначана, парадак дня ў нас сфарміраваны, частку пытанняў мы вырашаем, не чакаючы пасяджэння», — адзначыў Рыгор Рапота.

Паводле яго слоў, дата правядзення пасяджэння ВДС пакуль не вызначана па аб'ектыўных прычынах. «Выбары ў Расіі, якія занялі ўсю ўвагу нашага палітычнага кіраўніцтва. Цяпер будзе інаўгурацыя, назначэнне новага ўрада, — растлумачыў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы. — Але дыялог наконт гэтага паміж нашымі кіраўнікамі вядзецца, таму будзе вызначаны і тэрмін правядзення Вышэйшага дзяржсавета»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?