У Бураціі прайшлі няўдалыя выпрабаванні першага беспілотніка «Пошты Расіі», які павінен быў даставіць пасылку на адлегласць 16 кіламетраў — з Улан-Удэ ў сяло Ніжні Саянтуй, піша TJournal
Прылада з пасылкай на 2 кілаграмы набрала вышыню і на вялікай хуткасці ўрэзалася ў найбліжэйшы дом. Ніхто з прысутных не пацярпеў, але робат не падлягае аднаўленню. Яго кошт ацэньваецца ў 1,2 мільёна расійскіх рублёў (20 тыс. даляраў).
Урачысты запуск праводзілі на пляцоўцы аддзялення «Пошты Расіі» ў 105-м мікрараёне. У цырымоніі паўдзельнічалі кіраўнік рэспублікі Аляксей Цыдзенаў і генеральны дырэктар кампаніі Мікалай Падгузаў. Тэставы запуск павінен быў пакласці пачатак шматразовай дастаўцы з дапамогай дронаў
Па словах кіраўніка Бураціі, адна з магчымых прычын няўдачы - вялікая колькасць Wi-Fi-кропак у бліжэйшых дамах, якія стваралі перашкоды для дрона. У апошні момант арганізатары змянілі месца запуску па просьбе тэлеканалаў «для добрай карцінкі»





