У гэты уік-энд стартаваў чэмпіянат Беларусі па футболе. У ім бяруць удзел 16 калектываў. Пасля таго, як стартавыя матчы былі згуляныя, можна паглядзець, якія каманды абралі беларускую мову, а якія — рускую, у напісанні прозвішчаў.

Высветлілася, што беларускую мову абралі адразу дванаццаць каманд: «Прамень», «Нёман», «Гомель», «Слуцк», «Дынама» (Брэст), «Тарпеда-БелАЗ», «Дынама» (Мінск), «Іслач», «Тарпеда», «Гарадзея», «Дняпро» і БАТЭ.

Чэмпіёны Беларусі з БАТЭ робяць майкі па-беларуску.

Чэмпіёны Беларусі з БАТЭ робяць майкі па-беларуску.

Як і мінскія дынамаўцы.

Як і мінскія дынамаўцы.

Па-беларуску падпісаныя майкі ў «Іслачы» і «Тарпеда».

Па-беларуску падпісаныя майкі ў «Іслачы» і «Тарпеда».

Не беларусізаваліся толькі «Мінск», «Віцебск», «Шахцёр» і «Смалявічы».

У 2008 годзе толькі адна каманда з шаснаццаці — жодзінскае «Тарпеда» — мела беларускамоўныя майкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?