Улады Ізраіля адмянілі план дэпартацыі афрыканскіх мігрантаў у краіны Афрыкі пасля дасягнення пагаднення з Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый. Як паведамляе NEWSru, агенцтва ААН па справах бежанцаў дамовілася з ізраільскімі ўладамі аб высылцы прыкладна 16 тысяч афрыканскіх нелегалаў у заходнія краіны.
У сваю чаргу Ізраіль прадаставіць іншым нелегалам часовы від на жыхарства тэрмінам на пяць гадоў, а таксама возьме на сябе праект рассялення нелегалаў па ўсёй краіне, іх прафесійную арыентацыю, перападрыхтоўку і дапамогу ў працаўладкаванні.
«Гэта пагадненне, якое будзе ажыццёўлена пад эгідай ААН і міжнароднай супольнасці, дазваляе выдаліць з краіны больш нелегалаў, чым было прадугледжана папярэднім планам», — гаворыцца ў паведамленні канцылярыі прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху.
Урад Ізраіля лічыць, што дасягнутае пагадненне адмяняе неабходнасць у прымусовай дэпартацыі афрыканскіх мігрантаў.





