Адна 72-гадовая жанчына вячэрала разам з сям'ёй у той час, як іхні дом пачаў расколвацца напалам, піша techtimes.com. 

Усходнеафрыканскі разлом цягнецца на 3000 кіламетраў і падзяляе афрыканскую пліту на дзве няроўныя часткі — Самалійскую і Нубійскую пліты, якія адыходзяць адна ад аднае з хуткасцю шэсць-сем міліметраў у год. На поўдні разлом даволі малады і пашыраецца з хуткасцю 2,5—5 сантыметраў у год.

138 мільёнаў гадоў таму ў выніку такога ж кантынентальнага разлома з'явіўся Атлантычны акіян, калі Афрыка і Амерыка аддзяліліся адна ад аднае (дагэтуль можна назіраць супадзенне іх берагавых ліній). Падобнае можа адбыцца і ў Афрыканскай рыфтавай даліне, калі акіян запоўніць разлом, а частка Афрыканскага кантынента, якая ўключае Эфіопію і Самалі, ператворыцца ў вялікі востраў. Праўда, гэты працэс можа заняць мільёны гадоў.

Фота: sciencealert.com

Фота: sciencealert.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?