Улады Беларусі разглядаюць магчымасць аднаўлення прамых авіязносін з Крымам. Гэта пытанне абмяркоўвалася падчас тэлемосту Масква-Мінск-Сімферопаль, паведамляе «РІА Новості».
Пра тое, што пытанне арганізацыі прамых авіязносін паміж Крымам і Беларуссю абмяркоўваецца беларускімі ўладамі, паведаміў першы намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч.
«Я дакладна ведаю, што гэтае пытанне абмяркоўваецца. Прыняцце рашэння залежыць як ад расійскіх, так і ад беларускіх калег. Я ведаю, што абмеркаванне ідзе і думаю, што пытанне павінна быць вырашана на ўзроўні нашых урадаў», — сказаў Гайдукевіч.





