Сёння споўнілася б 108 гадоў Барысу Кіту — беларускаму асветніку і амерыканскаму навукоўцу, аднаму з распрацоўшчыкаў ракетнага паліва для амерыканскай касмічнай праграмы. Ён памёр 1 лютага ў Франкфурце-на-Майне, пахаваны на могілках праваслаўнай царквы Святой Елізаветы ў Вісбадэне.
11 красавіка ТБМ запрашае на сустрэчу, прысвечаную слыннаму беларусу. Удзел у імпрэзе возьмуць пісьменніца Лідзія Савік, гісторык і даследчыца Наталля Гардзіенка і журналіст Радыё Свабода Валер Каліноўскі.
Вечарына адбудзецца на сядзібе ТБМ, пачатак а 18.45 (вул. Румянцава, 13).
0
0
0
0
0
0