Фота гэтае і ніжэй: Luis Jaime Castillo, Palpa Nasca Project/National Geographic
Іх не было бачна на ранейшых спадарожнікавых здымках праз недастатковае разрозненне, але здымкі з дрона аказаліся вельмі якаснымі. Так былі выяўленыя дзясяткі невядомых раней малюнкаў.
Некаторыя з геогліфаў належаць культуры Наска, прадстаўнікі якое жылі тут паміж 200 і 700 гадамі н.э. Больш раннія малюнкі пакінулі прадстаўнікі культур Паракас і Топара, якія панавалі на гэтых абшарах у 500-200 гадах н.э.
Лініі Наска звычайна ствараліся так, каб іх было відаць толькі зверху. Геогліфы ж культуры Паракас малявалі на схілах узгоркаў, таму іх маглі бачыць жыхары суседніх паселішчаў.
Паводле археолагаў, большасць з гэтых фігур — ваяры, аднак ёсць і выявы птушак і жывёл (напрыклад, пелікан даўжынёй больш за 400 метраў).