Датчыкі кантролю хуткасці з'явяцца ў месцах рамонту на МКАД. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар мінскага «Гаррамаўтадара» Дзяніс Глінскі.

«Ад гэтага года ва ўсіх месцах вытворчасці работ на МКАД, думаю, і на магістральных вуліцах горада, будуць усталёўвацца мабільныя датчыкі кантролю хуткасці. Перш за ўсё для бяспекі нашых работнікаў. Такое рашэнне прынята сумесна з ДАІ Мінска», — сказаў Дзяніс Глінскі.

На 12-м кіламетры МКАД каля Чыжоўкі ўжо ўсталяваная камера фіксацыі хуткасці. Абмежаванне на гэтым участку — 70 км/ч, перадае БелТА.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна