Паводле паведамлення ратавальнікаў і медыкаў, у выніку хімічнай атакі ў сірыйскай правінцыі Усходняя Гута загінулі не менш за 70 чалавек, перадае ВВС.
У сваю чаргу, валанцёрская арганізацыя The White Helmets паведамляе, што колькасць загінулых можа дасягаць 100 чалавек. Параненых — да 1000 чалавек.
Па паведамленнях, бачковая бомба, якая ўтрымоўвала зарын, імаверна, была скінутая верталётам.
У Дзяржаўным дэпартаменце ЗША заявілі, што кантралююць паведамленні і што Расія, якая ваюе на баку сірыйскага ўрада, павінна несці адказнасць за выкарыстанне смяротных хімікатаў.
«Гісторыя выкарыстання хімічнай зброі рэжымам супраць уласнага народа бясспрэчная. Расія ў канчатковым выніку нясе адказнасць за жорсткія атакі на незлічоную колькасць сірыйцаў з ужываннем хімічнай зброі», — заявілі ў Дзярждэпе.





