У суботу, 7 красавіка, ён пакінуў будынак прафсаюза работнікаў металургічнай прамысловасці ў прыгарадзе Сан-Паўлу, у якім хаваўся.
Раней у той жа дзень сотні прыхільнікаў экс-кіраўніка дзяржавы, які да гэтага часу карыстаецца папулярнасцю ў Бразіліі, блакавалі будынак прафсаюза, не даючы яго аўтамабілю ад'ехаць.
Пасьля затрымання Лулу павінны даставіць у горад Курыціба на поўдні краіны, дзе ён будзе адбываць прызначаны яму 12-гадовы тэрмін пакарання.
Напярэдадні, 6 красавіка, 72-гадовы палітык ухіліўся ад добраахвотнай яўкі ў паліцыю, як гэта было загадана рашэннем суддзі, які выпісаў ордэр на яго арышт. Аднак Лула да Сілва вырашыў не ўцякаць, а схаваўся ў будынку прафсаюза, які калісьці ўзначальваў.
Луіс Інасіу Лула да Сілва займаў пасаду прэзідэнта Бразіліі з 2003 па 2010 год. Ён меў намер вылучыць сваю кандыдатуру на новых выбарах у кастрычніку 2018 года, на якіх мог бы стаць фаварытам з рэйтынгам каля 36 адсоткаў.
Левацэнтрысцкая Партыя працоўных, заснаваная Лула да Сілва, па-ранейшаму падтрымлівае яго кандыдатуру.
Бразілія перажывае зацяжны ўрадавы крызіс у сувязі з маштабнымі антыкарупцыйнымі расследаваннямі. Яны ўжо пазбавілі прэзідэнцкага крэсла пераемніцу да Сілвы — Дылму Русеф. Ёй абвясцілі імпічмент ў жніўні 2016 года. Таксама падазрэнні ў карупцыі выставілі і наступнаму кіраўніку дзяржавы Мішэлю Тэмеру.





