У Столінскім раёне ў вёсцы Відзібор пры выпальванні сухой травы загінуў мужчына, паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС.
Пажар з-за выпальвання сухой травы адбыўся вечарам 7 красавіка на тэрыторыі прыватнага домаўладання. У выніку загінуў гаспадар участку, 1957 года нараджэння, пенсіянер. Трава выпалена на плошчы ў 0,25 га.
Як мяркуецца, прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём з боку загінулага пры выпальванні сухой расліннасці.





