Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раскрытыкаваў Расію і Іран за падтрымку Сірыі, дзе адбылася яшчэ адна хімічная атака.

«Шмат загінулых, у тым ліку жанчын і дзяцей, у бессэнсоўнай хімічнай атацы ў Сірыі», — напісаў Трамп ў сваім акаўнце ў Twitter, адзначыўшы, што тэрыторыя, на якой адбылася хімічная атака, заблакаваная і акружаная сірыйскай арміяй. Зараз зона паражэння хімічнай зброяй «цалкам недаступная для знешняга свету».

«Прэзідэнт [Уладзімір] Пуцін, Расія і Іран адказныя за падтрымку жывёлы [Башара] Асада. Прыйдзецца заплаціць вялікую цану», — напісаў амерыканскі прэзідэнт.

Ён запатрабаваў «неадкладна» адкрыць тэрыторыю для аказання медыцынскай дапамогі пацярпелым і пацверджання выкарыстання хімічнай зброі. «Яшчэ адна гуманітарная катастрофа без якой-небудзь прычыны. Жахліва!» — напісаў Трамп.

У ноч на нядзелю актывісты і Сірыйска-амерыканскае медыцынскае таварыства (SAMS) паведамілі аб ужыванні сірыйскай авіяцыяй бомбаў з хларынам у горадзе Дума, які кантралюецца апазіцыяй. Па іх дадзеных, ахвярамі хімічнай атакі сталі як мінімум 49 чалавек, паведамляў Reuters.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?