Улады Сербіі прапрацоўваюць пытанне з Беларуссю аб набыцці некалькіх знішчальнікаў МіГ-29. Пра гэта паведаміў міністр абароны Сербіі Аляксандр Вулін у інтэрв'ю тэлеканалу «Прва».
Вулін паведаміў, што ў бліжэйшыя дні «будуць прапрацаваны тэхнічныя дэталі» і падпісаны дагавор з Беларуссю аб набыцці некалькіх знішчальнікаў МіГ-29. Сербія таксама атрымае новыя расійскія верталёты — па чатыры транспартныя Мі-17 і баявыя Мі-35 — «у канцы гэтага ці пачатку наступнага года».
Як адзначыў Аляксандр Вулін, сербская армія «стараецца як мага больш абсталяваць свае сілы і ўзбройвацца», піша «Расійская газета».





