Генеральны пракурор Расіі Юрый Чайка заявіў, што Брытанія абавязаная вярнуць Расіі канфіскаваныя капіталы, якія належаць некалькім дзясяткам расіян, якія хаваюцца на тэрыторыі Каралеўства.

Як паведамляе Коммерсант, пра гэта ён заявіў у вялікім інтэрв'ю на канале НТВ.

«З 2002 года ў Вялікабрытанію намі накіраваныя запыты аб выдачы 61 асобы, якія абвінавачваюцца ці ўжо асуджаныя ў Расіі за ўчыненне эканамічных злачынстваў. Прычым сума шкоды складае больш за 0,5 трлн рублёў (8,6 мільярда даляраў). Гэта толькі прамая шкода. Маштаб выведзеных за мяжу сродкаў значна вышэйшы», — заявіў ён.

Па словах генпракурора, шматлікім фігурантам расійскіх крымінальных справаў «будзе вельмі цяжка» растлумачыць паходжанне сваіх сродкаў пасля прынятага ў мінулым годзе «Акта аб крымінальных фінансах» (Criminal Finance Act). У адпаведнасці з гэтым законам брытанскія ўлады маюць права патрабаваць растлумачыць паходжанне любых сум звыш £50 тысяч ($70 тысяч) і канфіскоўваць сумніўныя сродкі, калі не атрымаюць дастатковых тлумачэнняў.

«Мы спадзяемся, што гэты закон будзе прымяняцца ўладамі Вялікабрытаніі ў адпаведнасці з нормамі цывілізаванай дзяржавы, а не па прынцыпу «рабуй нарабаванае». Гэта значыць скралі ў Расіі, цяпер Велікабрытанія забярэ ўсе ў свой бюджэт. Злачынцаў могуць пакінуць сабе, а грошы вярніце — гэта грошы нашы», — адзначыў расійскі генпракурор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0