Відавочцы знялі момант, калі сухагруз Vitaspirit урэзаўся ў асабняк, які стаяў на беразе праліва Басфор, піша «РІА Навіны».
Інцыдэнт адбыўся напярэдадні ў раёне Анадолухісар у азіяцкай частцы Стамбула. Судна, якое рухалася з Егіпта ва Украіну, з-за непаладак з рулём урэзалася ў дом побач з мостам Султана Мехмеда Фаціха.
У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, але будынак займеў значныя пашкоджанні. Разбураны асабняк пабудаваны ў XVIII стагоддзі і ацэньваецца ў 85 мільёнаў даляраў.





