Радыё Свабода
Вядомы беларускі лыжнік 44-гадовы Сяргей Далідовіч пасля сённяшняй гонкі ў Ханты-Мансійску «Югорскі марафон» паведаміў аб тым, што ён заканчвае прафесійную кар'еру.
«Яшчэ адна гонка скончаная — прыехаў чацвёртым! Дакладней, прафесійная кар'ера скончана! Прыемна скончыць у такой кампаніі моцных спартсменаў! Эмоцый пакуль няма, але накацяць потым, мяркую. Патокам хлынуць. Спадзяюся, спраўлюся з гэтым ціскам!»
Далідовіч браў удзел у сямі алімпіядах, першая ў 1994 г., апошняя ў 2018 г.





