Старшыня Назіральнай рады БФБ і кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык у фільме «Біятлон.by. Эстафета пакаленняў» распавёў, без каго была б немагчымая перамога жаночай зборнай краіны ў эстафеце на Алімпіядзе ў Пхёнчхане. Як высветлілася, на ракіроўку Надзея Пісарава — Дзінара Алімбекава паўплываў Аляксандр Лукашэнка, піша Прессбол.
«Усе фактычна выступы кіраўнік дзяржавы вельмі старанна адсочваў. І, вядома, у нас было вельмі частыя кантакты: часам нават па некалькі разоў на дзень.
Пасля мас-старту, калі Домрачава заваявала срэбраны медаль, кіраўнік дзяржавы мне сказаў: «Вось паглядзеў, прааналізаваў выступ нашых спартоўцаў — Домрачавай, Скардзіна і Крыўко — і ацэньваючы, супастаўляючы іх выступы з іншымі, я адназначна перакананы, што мы можам перамагчы ў жаночай эстафеце.
Я табе даручаю: ты павінен данесці да трэнераў, што не трэба перанапружваць сітуацыю, не трэба патрабаваць немагчымага — трэба проста папрасіць дзяўчат, каб яны выступілі так, як яны могуць.
Я ўпэўнены, перакананы, што яны могуць перамагчы, яны здольныя на самыя высокія вынікі.
Адзіная праблема, якую трэба вырашыць, з якой разабрацца, — вызначыцца з чацвёртым нумарам у эстафеце: усё ж такі Пісарава або Алімбекава.
Трэба вельмі сур'ёзна папрацаваць з пункту гледжання псіхалагічнай гатоўнасці перад удзелам у гэтай гонцы, бо вельмі высокая адказнасць, каб яны не зламаліся, не надламаліся і вытрымалі гэты этап».
Кіраўнік дзяржавы сказаў мне гэта такой простай, даступнай, пераканаўчай мовай, што і ў мяне гэта ўжо не выклікала ніякіх сумневаў — сапраўды могуць.
І для мяне важнай задачай было паспрабаваць менавіта даслоўна практычна, з той жа інтанацыяй данесці гэта ўсё туды, у Пхёнчхан, у Карэю… Атрымалася так, што адназначна кіраўнік дзяржавы меў рацыю», — сказаў Вакульчык у эфіры «Беларусь 1».





