Фота Дзмітрыя Брушко

Фота Дзмітрыя Брушко

Лёс месца ў Сусветнай групе вырашыўся ў парнай сустрэчы, якую Вера Лапко і Лідзія Марозава выйгралі ў Вікторыі Кужмавай і Анны Караліны Шмідлавай — 6:3, 6:4. Гэта прынесла беларускам перамогу над Славакіяй — 3:2.

У першым матчы Аляксандра Сасновіч перамагла Яну Чепелаву — 7:6, 7:5, затым Арына Сабаленка саступіла Вікторыі Кужмавай - 2:6, 6:2, 6:7.

Сёння Сабаленка перамагла Шмідалаву - 6:3, 6:4, а Аляксандра Сасновіч прайграла Кужмавай — 1:6, 6:7.

Усё вырашылася ў парнай сустрэчы.

Такім чынам, у наступным годзе зборная Беларусі згуляе ў чвэрцьфінале Сусветнай групы Кубка Федерацыі.

У мінулым годзе беларускі дайшлі да фіналу турніру.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?