Разам з Букмекерскай канторай Марафон мы працягваем сачыць за чэмпіянатам Беларусі!
А ў ім застаецца ўсё менш інтрыг. «Слуцк» здолеў першым у турніры забіць БАТЭ, але прапусціў тройчы і ўпершыню прайграў. Як і «Дняпро», які даволі нечакана саступіў «Прамяню» і падараваў таму гістарычную першую перамогу ў вышэйшай лізе.
Таксама першыя вікторыі здабылі «Іслач» і «Шахцёр». Апошнія не без праблем абгулялі мінскае «Тарпеда» і ў рэшце рэшт парадавалі сваіх заўзятараў.
Паглядзім, што цікавага можа прынесці нам наступны тур.
«Слуцк» — «Смалявічы»
- 04.05 / 18:30. Слуцк, стадыён «Гарадскі»
- Каэфіцыенты: «Слуцк» (перамога) — 1.75, нічыя — 3.50, «Смалявічы» (перамога) — 4.82
Слуцкія заўзятары нарэшце дачакаліся вяртання футболу на свой утульны стадыён. Здавалася б, «Смалявічы» — даволі камфортны супернік для матча-адкрыцця, але дэбютант «вышкі» у апошніх турах пачаў гуляць смела і вынікова.
Пакуль гэтага не хапае для першай перамогі, але, здаецца, яна не за гарамі.
Прагноз «НН»: тотал большы за 2,5 (каэфіцыент 2,35).
«Віцебск» — «Мінск»
- 05.05 / 15:30. Віцебск, ЦСК «Віцебскі»
- Каэфіцыенты: «Віцебск» (перамога) — 1.75, нічыя — 3.50, «Мінск» (перамога) — 4.85
У папярэднім туры абедзве каманды згулялі ўнічыю, хаця вялі па ходзе матча. «Віцебск» больш за 80 хвілін гульні са «Смалявічамі» гуляў удзесяцёх пасля выдалення брамніка Дзмітрыя Гушчанкі, які ў стылі кунг-фу сустрэў форварда супернікаў.
Нягледзячы на гэта, віцябляне здолелі першым забіць, але захаваць перамогу не змаглі.
А «Мінск» забіў тройчы брэсцкаму «Дынама», мог забіваць яшчэ столькі ж, але ў выніку юныя падначаленыя Аляксандра Лухвіча задаволіліся нічыёй.
На дадзены момант «Віцебск» яшчэ з трыма камандамі дзеліць «бронзавы» радок турнірнай табліцы. «Мінск» — трэці з іншага канца з нулём у графе «перамогі». І наўрад ці здолее гэта памяняць у суботу.
Прагноз «НН»: перамога «Віцебска».
«Тарпеда-Мінск» — «Прамень»
- 05.05 / 17:30. Мінск, стадыён ФК «Мінск»
- Каэфіцыенты: «Тарпеда» (перамога) — 2.35, нічыя — 2.86, «Прамень» (перамога) — 3.46
«Тарпеда» пазіцыянуе гэтую гульню як матч-рэванш за паразу ў апошнім туры леташняй першай лігі.
11.11.17 «Прамень» святкуе перамогу над «Тарпеда» і чэмпіёнства ў першай лізе. Фота Ганны Занковіч.
Тады параза «Тарпеда» не дазволіла камандзе выйсці ў вышэйшую лігу па спартовых паказчыках. Толькі адмова «Крумкачам» у допуску да ліцэнзавання дала зялёнае святло «аўтазаводцам» на шляху да «вышкі».
Пакуль абедзве каманды выклікаюць даволі слабы глядацкі інтарэс. Але тыя, хто наведае ў суботу «Камвольшчык», павінны стаць сведкамі вельмі прынцыповага матча. У якім, пэўна, будзе мала галоў, але шмат барацьбы.
Прагноз «НН»: тотал меншы за 2,5 (каэфіцыент 1,40).
«Гарадзея» — «Гомель»
- 05.05 / 19:30. Гарадзея, стадыён «Гарадзея»
- Каэфіцыенты: «Гарадзея» (перамога) — 2.35, нічыя — 2.86, «Гомель» (перамога) — 3.46
Сустрэча галоўных лузераў чэмпіянату на сённяшні дзень. Але «Гарадзея» хаця б перастала прайграваць пасля трох паразаў на старце, а вось з «Гомелем» наогул бяда.
Да каманды з поўдня Беларусі ўжо прычапілася клішэ «самай панылай каманды чэмпіянату». Да трэнерскага штаба ўсё больш пытанняў, а ад каманды чакаюць усё менш і менш.
Прагноз «НН»: перамога «Гарадзеі».
«Дынама-Мінск» — «Шахцёр»
- 06.05 / 15:30. Мінск, стадыён «Трактар»
- Каэфіцыенты: «Дынама-Мінск» (перамога) — 2.00, нічыя — 3.30, «Шахцёр» (перамога) — 3.84
Нягледзячы на няўдалы старт у чэмпіянаце, не трэба спісваць «Шахцёр» з рахункаў. Тым больш пад кіраўніцтвам Сяргея Ташуева «гарнякі» нарэшце здолелі перамагчы.
Дзяніс Лапцеў прынёс «Шахцёру» першую перамогу ў «вышцы». Фота ФК «Шахцёр»
Мінскае «Дынама» — не самы ўдалы супернік для працягу пераможнай серыі. Мінчане, здаецца, таксама не вельмі задаволеныя, бо любая страта ачкоў яшчэ павялічыць адставанне ад БАТЭ.
Прагноз «НН»: тотал меншы за 2,5 (каэфіцыент 1.51).
«Тарпеда-БелАЗ» — «Дынама-Брэст»
- 06.05 / 17:30. Жодзіна, стадыён «Тарпеда»
- Каэфіцыенты: «Тарпеда-БелАЗ» (перамога) — 2.70, нічыя — 3.10, «Дынама-Брэст» (перамога) — 2.70
2 мая «Дынама» аформіла другую запар пуцёўку ў фінал Кубка Беларусі. Калі ў гэтым турніры ў берасцейцаў усё як мае быць, то ў чэмпіянаце адзін з фаварытаў сезона захрас у сярэдзіне табліцы з адной перамогай пасля пяці тураў і адмоўнай розніцай забітых-прапушчаных.
Федэрацыя замяніла рэшту дыскваліфікацыі Аляксея Гаўрыловіча адтэрміноўкай, таму ўзламваць абарону «Дынама» прагматычнай камандзе Алега Кубарава будзе крыху цяжэй.
Прагноз «НН»: «Тарпеда-БелАЗ» не саступіць (каэфіцыент 1,43).
«Іслач» — «Нёман»
- 06.05 / 19:30. Мінск, стадыён ФК «Мінск»
- Каэфіцыенты: «Іслач» (перамога) — 2.35, нічыя — 2.86, «Нёман» (перамога) — 3.46
«Іслач» — адна з трох каманд бягучага чэмпіянату, якія дагэтуль не прайграюць. А ў папярэднім туры нават перамагла.
Фота: Ксенія Дзеравяга.
«Нёман» жа не змог нічога супрацьпаставіць ні мінскаму «Дынама» (0:2) у пятым туры, ні БАТЭ ў другім матчы паўфінала Кубка (0:0). Пакуль каманда Ігара Кавалевіча не выглядае прэтэндэнтам на верхнія радкі табліцы.
Прагноз «НН»: тотал меншы за 2,5 (каэфіцыент 1.40).
«Дняпро» — БАТЭ
- 07.05 / 19:30. Магілёў, стадыён «Спартак»
- Каэфіцыенты: «Дняпро» (перамога) — 10.25, нічыя — 4.95, БАТЭ (перамога) — 1.31
Казка «Дняпро», здаецца, дасягнула фіналу.
Параза ад «Праменя» ў чэмпіянаце, потым 1:4 ад брэсцкага «Дынама» ў Кубку. На чарзе — гульня супраць БАТЭ і, з вялікай верагоднасцю, чарговая параза.
Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.
Зноў заклікаем вас хадзіць на стадыёны і заўзець за ўлюбёныя клубы. Іншых у нас няма. А каб прагляд футболу быў больш цікавым, раім зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!





