Фота Дар'і Буракінай

Фота Дар'і Буракінай

Сёння Вярхоўны суд абвясціў прысуд Юрыю Іванову па справе аб забойстве жыхаркі Магілёва Святланы Паддубскай. У 2010 годзе мужчыну апраўдалі ў цяжкім злачынстве, вызвалілі ў зале суда, выплацілі кампенсацыю. А праз 7 гадоў Іванову зноў прад'явілі абвінавачванне.

— Няма прылады злачынства, няма матыву (…) Я павінен адкрыць таямніцу, як выйграў першы суд. Я не вінаваты. Вось і ўсё (…) Калі б я быў забойцам, то плакаў бы, валяўся ля ног, прасіў змякчыць пакаранне, але я гэтага не раблю, бо невінаваты. Святлана была ў секце, гэтая арганізацыя прызнана экстрэмісцкай. Чаму ніхто не адпрацоўвалі гэтую версію? У мяне больш пытанняў, чым адказаў. (…) Высокі суд, прашу мяне апраўдаць, - заявіў у апошнім слове Юрый Іваноў.

Суд пайшоў у дарадчы пакой на два дні і 11 мая абвясціў прысуд. Юрый Іваноў прызнаны вінаватым у забойстве Святланы Паддубскай і прысуджаны да 21 год пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд уступіў у законную сілу, абскарджанню не падлягае. З маёмасцi ў Іванова канфіскавалі айфон.

Пацярпелыя, бацька і сын забітай, на абвяшчэнне прысуду не прыйшлі. Яшчэ раней яны заявілі маральны пазоў на 600 тысяч рублёў. Суд пастанавіў выплаціць пацярпелым 300 тысяч рублёў. Цётка забітай распавяла TUT.BY, што пацярпелыя не змаглі прыехаць з Магілёва ў Мінск, бо бацька забітай сябе дрэнна адчувае.

- У яго хворае сэрца, а ўнук яго глядзіць, - патлумачыла сваячка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?