Вучні Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы парадавалі сёння, 11 мая, жыхароў Мінскага дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў новай праграмай «Галасы вайны», паведамляе БелТА.

Школьнікі рэгулярна наведваюць пажылых людзей з канцэртамі і падарункамі, а на нядаўнім суботніку працавалі на тэрыторыі інтэрната ўсёй школай — ускапалі зямлю ў парніку, пабялілі дрэвы, акультурылі клумбы і кусты.

Па заканчэнні канцэрта жыхарам дома-інтэрната перадалі дзясятак курэй нясушак і пеўня. Усіх іх даставілі сюды проста з асабістай гаспадаркі кіраўніка дзяржавы, дадае БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0