На YouTube-канале амерыканскай кампаніі Boston Dynamics з'явілася новае відэа з Атласам — першым у свеце робатам, які змог зрабіць сальта назад.
На відэа паказана, як робат арыентуецца ў прасторы: падымаецца па схілах, бегае па розных тыпах паверхняў і пераадольвае натуральныя перашкоды.