12 мая а 12-й гадзіне на тэрыторыі мэмарыяльнага музэя-сядзібы Касьцюшкі каля Косава на Берасьцейшчыне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Тадэвушу Касцюшку, піша Радыё Свабода.

На мерапрыемства прыехалі дыпламаты ЗША, Польшчы, Украіны, Расеі, мясцовыя ўлады, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, стваральнікі помніка і госці з многіх гарадоў.

Кіраўнік Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Грыцук падкрэсліў важнасьць помніка для розных людзей незалежна ад іх перакананьняў.

«Сёньня мы лічым, што зь перажытага мінулага нам трэба браць тое, што можа зрабіць нас лепшымі, што можа быць нам прыкладам. Асоба Касьцюшкі — гэта прыклад адданасьці сваёй Радзіме, сьвятой любові да роднай зямлі. Ёсьць рэчы, якія па сваёй сіле і значнасьці могуць аб’яднаць нас усіх — такіх розных у сваіх думках і перакананьнях», — сказаў Аляксандар Грыцук.

На адкрыцьці помніка ў небе лунала шмат бел-чырвона-белых сьцягоў, прысутныя міліцыянты ніяк на гэта не рэагавалі. Праз пэўны час зьявіліся і два чалавекі з чырвона-зялёнымі дзяржаўнымі сьцягамі.

Збор сродкаў на ўсталяванне помніка Касцюшку быў ініцыяваны журналістам Глебам Лабадзенкам. Праект падтрымалі 690 чалавек, якія сабралі больш за 22 тысячы рублёў. Імёны ўсіх ахвярадаўцаў будуць захоўвацца ў музеі.

Глеб Лабадзенка

Глеб Лабадзенка

Помнік быў адліты ва Украіне паводле праекту беларускага скульптара Гэніка Лойкі

Гэнік Лойка, фота Глеба Лабадзенкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?