Беларуская кампанія «Мабільны горад» пад брэндам Atomic выпусціла тры кнопачныя мабільныя тэлефоны, інтэрфэйс якіх цалкам падтрымлівае беларускую мову.

Па словах прадстаўнікоў кампаніі, тэлефоны створаны на аснове «нарыхтовак» з наборам характарыстык, якія прапануюць зборачныя прадпрыемствы ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі. Гэтыя нарыхтоўкі тэстуюцца на адпаведнасць нашым мабільным сеткам, пасля ствараецца праграмнае забеспячэнне.

Галоўны гонар кампаніі — укараненне беларускай мовы ў інтэрфэйс прашыўкі. Вытворца заяўляе, што для кнопачных мабільных тэлефонаў раней яе проста не існавала і ім давялося перакласці прыкладна пятнаццаць тысяч радкоў тэксту.

Сёння ў асартыменце кампаніі ёсць тры кнопачныя тэлефоны, усе з падтрымкай беларускай мовы — Atomic T2401, G2001 і Z1801. Купіць гаджэты можна ў буйных рознічных гандлёвых сетках і інтэрнэт-крамах. Арыенціровачны кошт — 60—90 рублёў.

Самая тэхнічна прасунутая мадэль (T2401) уключае 2,4-цалевы дысплей 320 на 240 пікселяў, падтрымлівае працу з дзвюма SIM-картамі, абаронены ад пападання вады і пылу па стандарце IP68, абсталяваны акумулятарам на 2500 мАг і асноўнай камерай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?