За тры апошнія тыдні работнікі Салігорскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету правялі восем палявых кантрольных мерапрыемстваў і склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў на парушальнікаў. У двух выпадках злоўленыя ракі абышліся мясцовым жыхарам вельмі дорага.

Каля 12 гадзінаў ночы 5 чэрвеня 30-гадовы жыхар Слуцку пры дапамозе ліхтара і астрогі лавіў ракаў у рацэ Сівельга каля вёскі Вялікі Быкаў. Страта прыродзе ад незаконна здабытай асобіны (0,1 кг) — 36,75 рубля.

На наступны дзень у гэтым жа месцы ракаў лавіў 52-гадовы жыхар Слуцка. Ён паспеў злавіць дзве асобіны (0,2 кг). Яны яму абышліся ў 73,5 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?