Сёння ў абед загарэўся загрузны цэх віцебскай лесапільні.

Пасля прыбыцця да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася адкрытае гарэнне загрузнага цэха лесапільні.

На момант узнікнення пажару прадпрыемства працавала. Пацярпелых няма.

На ліквідацыю пажару задзейнічалі 19 адзінак тэхнікі і каля 60 чалавек асабовага складу. Падраздзяленням МНС спатрэбілася каля гадзіны, каб цалкам ліквідаваць пажар.

Прычына пажару і ўрон высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0