Супрацоўнікі ДАІ затрымалі пад Скідалем нецвярозага кіроўцу маршруткі «Мінск-Гродна», паведамляе УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Прыкладна ў 10.20 20 ліпеня на 245-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Гродна паблізу Скідаля інспектарам у поле зроку трапіў аўтамабіль «Пежо» з рэгістрацыйнымі знакамі жоўтага колеру. Маршрутнае таксі спынілі.

Супрацоўнікі ДАІ пачалі падазраваць, што кіроўца быў п'яны. Мужчыну прапанавалі прайсці агляд, які пацвердзіў здагадку інспектараў. 46-гадовы жыхар Мінска сапраўды быў п'яны: у яго арганізме выяўлена звыш 0,5 праміле алкаголю. Са слоў парушальніка, ён выпіваў днём 19 ліпеня, а раніцай 20-га, калі адпраўляўся ў рэйс, ніякіх прыкмет ап'янення не адчуў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0