Аксана Шачко, сузаснавальніца скандальнага жаночага руху, здзейсніла суіцыд у сваёй кватэры ў сталіцы Францыі.

Інфармацыю аб смерці Шачко пацвердзіла «Нашай Ніве» лідарка руху Анна Гуцал. Яна падкрэсліла, што самагубства — папярэдняя версія. Экспертыза будзе праведзеная 24 ліпеня.

Анна Гуцал, Аксана Шачко і Аляксандра Шаўчэнка стаялі ля вытокаў FEMEN.

Аксана Шачко. Кадр са стужкі «Я — FEMEN».

Аксана Шачко. Кадр са стужкі «Я — FEMEN».

Прычына ўчынку невядомая. Але вядома, што гэта была не першая спроба суіцыду. Кажуць, што трэцяя.

Фота: femen.org.

Фота: femen.org.

Па словах сяброў Шачко пакінула запіску, у якой на англійскай было напісана «Вы ўсе фэйк».

Аксана Шачко. Кадр са стужкі «Я — FEMEN».

Аксана Шачко. Кадр са стужкі «Я — FEMEN».

Аксана Шачко родам з украінскага Хмяльніцкага. Апошнім часам яна жыла ў Францыі.

Шачко ўдзельнічала ў акцыі FEMEN у Беларусі ў 2011 годзе. Тады разам з дзвюма паплечніцамі Шачко зладзіла пікет ля будынка КДБ. Аголеныя па пояс дзяўчыны трымалі плакаты з надпісамі «Волю палітычным вязням» і «Жыве Беларусь». Акцыю правялі 19 снежня — у гадавіну Плошчы-2010.

Аксана Шачко трымае плакат «Жыве Беларусь». Фота: Bymedia.net.

Аксана Шачко трымае плакат «Жыве Беларусь». Фота: Bymedia.net.

Пасля актывісткі паведамлялі, што беларускія спецслужбы затрымалі іх, ноччу вазілі ў аўтобусе, распраналі, абрэзалі валасы, пасля чаго выкінулі без дакументаў у лесе.

Чытайце таксама: Актывісткі Femen раздзеліся каля беларускага КДБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?