У Маскве адзначылі, што Ерэван павінен ініцыяваць адкліканне свайго грамадзяніна Юрыя Хачатурава з пасады генеральнага сакратара арганізацыі. Напярэдадні суд прад'явіў яму абвінавачванні ў звяржэнні канстытуцыйнага ладу ў Арменіі ў сакавіку 2008 года.

Арменія павінна афіцыйна адклікаць свайго прадстаўніка з пасады генеральнага сакратара Арганізацыі Дамовы калектыўнай бяспекі (АДКБ). Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў у тэлефоннай размове са сваім армянскім калегам Заграбам Мнацаканянам, паведамляе прэс-служба расійскага знешнепалітычнага ведамства.

«У адпаведнасці з правіламі працэдуры АДКБ менавіта армянскі бок павінен афіцыйна ініцыяваць адкліканне свайго грамадзяніна з пасады генеральнага сакратара АДКБ, калі рашэнне аб такім адкліканні было прынята ў Ерэване», — гаворыцца ў каментары МЗС Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?