Фота: Кірыл Франскевіч, «Ваяр».

Фота: Кірыл Франскевіч, «Ваяр».

Першы беларускі танкавы экіпаж паказаў сёння найлепшы вынік у заездзе індывідуальнай гонкі конкурсу «Танкавы біятлон», які праходзіць на палігоне Алабіна (Маскоўская вобласць Расіі) падчас армейскіх міжнародных гульняў АрМІ-2018, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.

У дысцыпліне ўдзельнічаюць па тры экіпажы ад кожнай краіны. Конкурс падзелены на заезды. Беларускія танкісты ўдзельнічалі ў заездзе з камандамі з Сірыі і Таджыкістана. «Першы беларускі экіпаж у сваім заездзе патрапіў ва ўсё мішэні і абагнаў сапернікаў на цэлае кола. Яго час — 22 хвіліны 37 секунд — найлепшы ў заездзе», — адзначылі ў прэс-службе.

У конкурсе танкістаў удзельнічаюць каманды з 23 краін. Удзельнікам індывідуальнай гонкі належыць хутка і дакладна з штатнага ўзбраення выбіць мішэні «ручны супрацьтанкавы гранатамёт», «супрацьтанкавы ракетны комплекс», «танк» і «верталёт». На маршруце трасы экіпажы маюць пераадолець шэраг перашкод. Вынік заезду складваецца з агульнага часу за праходжанне дыстанцыі і налічанай колькасці штрафных балаў. Дванаццаць каманд конкурсу, якія набралі найбольшую колькасць балаў па выніках «Індывідуальнай гонкі», выходзяць у паўфінал этапу «Эстафета».

Усяго праграма гульняў уключае 28 конкурсаў. Беларускія вайскоўцы плануюць узяць удзел у 16 з іх, сярод якіх «снайперскі рубеж», «Воін Садружнасці» і «Танкавы біятлон».

АрМІ праходзяць з 28 ліпеня па 11 жніўня на тэрыторыі сямі краін: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Ірана, Казахстана, Кітая і Расіі. На тэрыторыі Расіі адбудуцца 18 конкурсаў. Іран прыме конкурс ваенных вадалазаў «Глыбіня». У Азербайджане пройдзе «Кубак мора» — спаборніцтва экіпажаў надводных караблёў. У Казахстане за перамогу будуць змагацца артылерыйскія разлікі, ваенныя сувязісты і экіпажы беспілотных лятальных апаратаў. Арменія правядзе спаборніцтва вайскоўцаў СНД «Воін Садружнасці».

На тэрыторыі Беларусі з 28 ліпеня па 11 жніўня адбываецца конкурс «Снайперскі рубеж». Яго прымае палігон пад Брэстам.

Беларусь удзельнічае ў Армейскай міжнародных гульнях з 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?