Германія выдала Расіі меркаванага арганізатара паставак какаіну з Аргенціны ў РФ Кавальчука.
Пра гэта tass.ru паведаміў яго адвакат. «З Германіі Кавальчук экстрадаваны ў Расію. У дадзены момант ён знаходзіцца ў СІЗА «Матроская Цішыня», яму выставілі абвінавачванне ў кантрабандзе наркотыкаў», — сказаў адвакат, адзначыўшы, што яго падабаронны вельмі стаміўся і адмовіўся ад дачы паказанняў.
У канцы лютага МЗС РФ паведаміў, што праваахоўныя органы Расеі і Аргенціны правялі сумесную аперацыю па спыненні канала пастаўкі буйной партыі наркотыкаў на еўрапейскі рынак.
Паводле расейскага замежнапалітычнага ведамства, партыя какаіну (362 кг), выяўленая ў адным з будынкаў пасольства Расіі ў Буэнас-Айрэсе, належала супрацоўніку дыпмісіі з тэхнічнага складу, які да таго моманту ўжо завяршыў камандзіроўку.
Падчас следства былі затрыманыя шэсць чалавек: трое ў Расіі, двое ў Аргенціне і адзін у Германіі (арганізатар злачыннай групы Андрэй Кавальчук).





